Да паўфіналу "Оскара" дабраліся 14 паўнаметражных мультфільмаў

Амерыканская кінаакадэмія апублікавала назвы 14 мультфільмаў, якія прэтэндуюць на прэмію "Оскар" у катэгорыі "Лепшы паўнаметражны анімацыйны фільм". Фіналістамі, па правілах акадэміі, стануць толькі тры карціны. Іх назавуць 22 студзеня 2009 года. Лаўрэат стане вядомы 22 лютага.

Паўфіналісты:

    * "Bolt" ("Вольт")
    * "Delgo" ("Дэльга")
    * "Dr. Seuss' Horton Hears a Who!" ("Хортан")
    * "Dragon Hunters" ("Паляўнічыя на цмокаў")
    * "Fly Me to the Moon" ("Мухнем на Месяц 3Д")
    * "Igor" ("Ігар")
    * "Kung Fu Panda" ("Кунг фу панда")
    * "Madagascar: Escape 2 Africa" ("Мадагаскар 2")
    * "$9.99"
    * "The Sky Crawlers"
    * "Sword of the Stranger" ("Меч чужынца")
    * "The Tale of Despereaux" ("Прыгоды Дэсперо")
    * "WALL-E" ("Вал-І")
    * "Waltz with Bashir" (Вальс з Башырам")

У 2008 годзе ў намінацыі "Лепшы паўнаметражны анімацыйны фільм" перамог мультфільм Брэда Берда "Рататуй".

Фота: www.ozon.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі