Да панядзелка будуць ісці дажджы

 У суботу на большай частцы Беларусі будуць дажджы, сушэй будзе толькі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Тэмпература паветра ў суботу ўдзень складзе 9-15 градусаў цяпла, а на паўднёва-усходзе паветра прагрэецца да 20 градусаў. У ноч на нядзелю будзе таксама дажджліва, а днём дажджы чакаюцца толькі на паўднёвым усходзе Беларусі. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-9 градусаў, на паўднёва-усходзе будзе 10-12 градусаў цяпла.  Днём яна падымецца да 8-14 градусаў, а на паўднёва-усходзе - да 15-17 градусаў.
На пачатку наступнага тыдня хмарнасць адступіць, пачне выглядаць сонца. Дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах краіны. Аднак уначы будзе даволі прахалодна: тэмпература паветра будзе вагацца ад 2 да 10 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 9-16 градусаў.
Чакаецца бурлівы рост грыбоў у лясах, затое росту тэмпературы ў кватэрах і на працы не чакаецца: ацяпленне ўключаць 15 кастрычніка.
Ул.інф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі