Да Палаты прадстаўнікоў за тыдзень не дайшло пасланне парламента Абхазіі

У Палату прадстаўнікоў не паступалі дакументы аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Такую заяву зрабіў яе спікер Вадзім Папоў.  Нагадаем, тыдзень таму парламент самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія заклікаў Беларусь і Ірландыю прызнаць яе незалежнасць. Як паведаміў 13 кастрычніка "Интерфакс", у звароце, накіраваным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, было змешчанае спадзяванне, што беларускі парламент "з разуменнем аднясецца да імкнення народа Абхазіі жыць у незалежнай, прызнанай сусветнай супольнасцю дзяржаве". Аднак, праўдападобна, зварот гэты дзесьці згубіўся.

Вадзім Папоў у чарговы раз нагадаў, што "працэс прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - гэта пытанне будучага парламента Беларусі". Ці азначае гэта, што пасланне абхазскага парламента "чакае" ў Мінску першай сесіі новай Палаты прадстаўнікоў, невядома. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі