Да Міжнароднага дня памяці памерлых ад СНІД ў Гомелі запалілі 100 свечак

Увечары 19 траўня ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры пайшла акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці памерлых ад СНІД. У плане мерапрыемства былі віктарыны, самадзейныя выступы. Кульмінацыяй праграмы стала запальванне ста свечак у памяць тых, хто загінуў ад СНІД.

Акцыя прайшла ў рамках рэспубліканскага месячніка "Спыніць СНІД – выканаць абяцанне", а таксама нацыянальнага праекту "Пашырэнне доступу моладзі да паслуг і інфармацыі аб рэпрадуктыўным здароўі", які фінансуецца Фондам народанасельніцтва ААН.


"Галоўнае, чаго мы жадаем дасягнуць сваім мерапрыемствам, – гэта выхаванне памяркоўнасці да заражаных ВІЧ. Не трэба забываць тых людзей, якія памерлі ад СНІД, тым больш, што на іх месцы можа апынуцца кожны.


Калі за месяц у Гомельскай вобласці выяўляецца, як правіла, 30-40 ВІЧ-інфікаваных, то за сакавік гэтага года такіх было выяўлена 60. Таму трывога нас не пакідае", – адзначыла намеснік старшыні аб’яднання "Сацыяльныя праекты" Ірына Кекух.