Вы тут

Да маці фатографкі, параненай падчас пратэстаў, прыйшлі з вобшукам

Ірына Арахоўская / са старонкі фатографкі ў фэйсбуку

Да маці фатографкі Ірыны Арахоўскай прыйшлі з вобшукам. Пра гэта Ірына, якая ў камізэльцы "Прэса"11 жніўня асвятляла пратэсты ў Мінску і была параненая гумовай куляй у раёне станцыі метро "Спартыўная", напісала ў фэйсбуку. 

17 жніўня Ірына падала заяву на дзеянні сілавікоў у Следчы камітэт, і дагэтуль ведамства праводзіла праверку. 

"Следчая сказала маці, што я праходжу сведкай па 293 артыкуле [масавыя беспарадкі. — рэд.]", — напісала фатографка, якая прапісаная ў бацькоўскай кватэры. У размове з "Нашай нівай" яна дадала: 

"Гэта звязана з маёй заявай у СК. З кватэры нічога не забралі, бо было відавочна, што я там не жыву і маіх рэчаў няма. Маме пакінулі толькі пратакол вобшуку, больш ніякіх папер", — сказала Ірына. Яе адвакат спрабуе высветліць падрабязнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.