Вы тут

Да канца тыдня ў Беларусі захаваецца спёка — да +31

pixabay.com

7 чэрвеня ў нашай краіне чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень пераважна па паўднёва-заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень пры навальніцах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага, днём пры навальніцах —моцны парывісты. 

Уначы чакаецца 13-19 вышэй за нуль, удзень — ад 25 да 31 цяпла.

У суботу, 8 чэрвеня, ўначы ў асобных раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца 15-20 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 25-31 са знакам "плюс".

У нядзелю, 9 чэрвеня, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, удзень з пераходам на паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа 13-20 цяпла, удзень падымецца да +21...+28, па ўсходзе краіны чакаецца 30-31 вышэй за нуль.