Вы тут

Да ГУМа, дзе на вечар запланаваны пратэстны пікет, прыехалі аўтазакі (фота)

Міліцыя рыхтуецца да вечаровага пратэстнага пікета ў цэнтры Мінска / Еўрарадыё

Увечары каля ГУМа ў цэнтры Мінска павінен прайсці пратэстны пікет. Еўрарадыё заўважыла дзіўнае ажыўленне сілавікоў у гэтым раёне.

Насупраць клуба Дзяржынскага па вуліцы Камсамольскай прыпаркаваліся тры аўтазакі. Яшчэ адзін — у двары суседняга з ГУМам дома — там, дзе "Лакомка". Уарцы гэтага ж дома дзяжураць людзі з рацыямі, апранутыя ў цывільную вопратку. 

Міліцыянты дзяжураць не толькі каля ГУМа, але ва ўсім навакольным раёне: міліцэйская машына з'явілася нават каля Купалаўскага тэатра. 

Каля самога ГУМа пакуль стаіць выбарчы пікет Валерыя Цапкалы. Людзі дзівяцца: "Што за перахоп?"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.