Да гібелі "Боінга" MH17 могуць мець дачыненне Шайгу і Бортнікаў

Да гібелі "Боінга" MH17 могуць мець дачыненне Шайгу і Бортнікаў

Да гібелі малайзійскага "Боінга" рэйса MH17 маглі мець дачыненне міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. Гэта вынікае з новых дакументаў, якія абнародавала міжнародная следчая група, якая расследуе авіякатастрофу 2014 года, паведамляе politie.nl. 

Следчыя абнародавалі некалькі раней не публікаваных раней перахопаў тэлефонных перамоваў баевікоў "ДНР" і іх расійскіх куратараў. У перамовах згадваецца непасрэдная датычнасці Шайгу і Бортнікава да каардынацыі дзеянняў баевікоў на ўсходзе Украіны.

Следчыя просяць магчымых сведак падзяліцца інфармацыяй пра кіраўніцтва і крыніцы фінансавання так званай "ДНР". Асабліва іх цікавіць нейкі генерал ФСБ Уладзімір Іванавіч, які мог асабіста кіраваць прарасійскімі сіламі ў канфлікце на ўсходзе Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі