Да дня бібліятэк Прэзідэнцкая бібліятэка даруе сваім даўжнікам

Да Дня бібліятэк, які адзначаецца 15 верасня, Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі даруе сваім даўжнікам. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай працы Людміла Навумава.
Паводле яе слоў, з 10 па 16 верасня аб'яўлены "тыдзень даравання даўжнікоў". Усе чытачы, якія не здалі кнігі па нейкіх прычынах ва ўстаноўлены тэрмін, вызваляюцца ад штрафных санкцый.

А 15 верасня ўсе жадаючыя змогуць бясплатна запісацца ў бібліятэку. На 10 верасня ва ўстанове значыліся 76 даўжнікоў, сярод якіх пенсіянеры, чыноўнікі і студэнты, якія своечасова не здалі навучальную, мастацкую і грамадска-палітычную літаратуру.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі