Да БАТЭ далучыўся сербскі легіянер Аляксандр Філіпавіч
Футбольны клуб БАТЭ падпісаў сербскага абаронцу Аляксандра Філіпавіча. 23-гадовы футбаліст раней гуляў за “Ягодзіну” і заваёўваў у складзе юніорскай зборнай Сербіі золата на чэмпіянаце Еўропы 2013 года.
З 31 жніўня 2016 года Філіпавіч выступаў да бялградскі “Важдовац”, які цяпер займае 6-е месца ў сербскай Суперлізе. Там ён правёў 46 матчаў, у якіх адзначыўся 4 галамі.
Як адзначаюць у прэс-службе БАТЭ, гэта першы легіянерскі досвед спартсмена.