Да +35 градусаў — сіноптыкі абвясцілі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі

Спёка ў Беларусі пакуль захаваецца / БЕЛТА​
Спёка ў Беларусі пакуль захаваецца / БЕЛТА​

Праз гарачае надвор'е на аўторак, 22 чэрвеня, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет. Паветра днём прагрэецца да 29-34 градусаў цяпла, а месцамі па паўднёвым усходзе — і да +35.

Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Дажджы калі і будуць, то кароткачасовыя, і яны пройдуць месцамі. Магчымыя навальніцы.

Такое ж надвор'е захаваецца ў сераду і чацвер. Тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць 35-36 градусаў цяпла.  23 чэрвеня па захадзе краіны і 24 чэрвеня месцамі па рэспубліцы магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі