Да +31 і аранжавы ўзровень небяспекі: надвор'е ў Беларусі на 21 жніўня

Прырода ў Беларусі / Еўрарадыё

Прырода ў Беларусі / Еўрарадыё

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі зноў будзе вельмі спякотна. У панядзелак, 21 жніўня максімальная тэмпература паветра ў паўднёвай частцы краіны складзе 31 градус цяпла. Таму на 21 жніўня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Нараўне са спякотай, у бліжэйшыя суткі прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах можна чакаць навальніцы. Таму заўтра не забудзьцеся прыхапіць з сабой парасон.

Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.

Тэмпература паветра ўначы не апусціцца ніжэй за 15 градусаў цяпла. Удзень на большай частцы краіны будзе ад +24 да +29, а па поўдні — да 31 градуса вышэй за нуль.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі