Да +23 градусаў чакаецца ў Беларусі ў першы дзень жніўня
![Да +23 градусаў чакаецца ў Беларусі ў першы дзень жніўня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-3107_2.jpg.webp?itok=r2witx3l)
1 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.
Уначы ападкаў не чакаецца. Удзень у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні слабы.
Уначы тэрмометры пакажуць 6-12 вышэй за нуль. Удзень пацяплее да +15...+21, па паўднёвым захадзе прагназуецца да 23 цяпла.