Цюменскія беларусы сустрэлі народнае свята Юр'е

5 траўня аддзел беларускай культуры ДНК "Будаўнік" і нацыянальна-культурнае таварыства "Беларусь" зладзілі ў Беларускім доме Цюмені "Народнае свята Юр’е". Гасцей Беларускага дома пазнаёмілі з гісторыяй і традыцыямі свята. У мерапрыемстве прынялі ўдзел салісты і творчыя калектывы аддзела беларускай культуры ДНК "Будаўнік".

Штогод у пачатку траўня нашы продкі адзначалі свята ў гонар Юрыя, які выконваў самую ганаровую місію — выпускаў на белы свет пасля доўгай зімы жыватворчую сілу Маці-Зямлі. Таму свята найперш прысвячаецца першаму выгану свойскай жывёлы ў поле.

Вслух.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі