Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі

Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі

11 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы, инфармуе Белгідрамет. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. 

Уначы тэмпература паветра будзе +9...+15 градусаў, удзень яна павысіцца да 19-25 вышэй за нуль. 

У сераду, 12 верасня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні, умераны, днём па паўночнай палове краіны парывісты. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 10 да 15 са знакам "плюс". Удзень пацяплее да +21...+27 градусаў. Толькі па поўначы будзе 18-20 цяпла.

13 верасня месцамі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, умераны. Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 10 да 15 градусаў цяпла, удзень чакаецца +17...+24, па поўдні краіны — ад 25 да 27 вышэй за нуль.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі