Вы тут

Цяжкахворы беларускі святар хоча вярнуцца на радзіму, патрэбная дапамога

Айцец Андрэй Парфенчык, скрыншот: youtu.be/AcLxYe3pfTo

Настаяцель праваслаўнай царквы ў Палерма, мінчанін айцец Андрэй Парфенчык, хворы на рак. Спецыялісты італьянскай клінікі Ospidale Civico зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць яму жыццё, але стадыя захворвання цяжкая, і на выздараўленне разлічваць не даводзіцца. Цяпер італьянскія дактары могуць толькі палегчыць пакуты хворага.

Сям'я вырашыла перавезці святара на радзіму, каб ён змог працягнуць лячэнне ў Беларусі. Але айцец Андрэй вельмі слабы, хоць і знаходзіцца ў поўнай свядомасці, гаворыць і можа дыхаць самастойна. Цяпер яго даглядае маці.

Перавозка рэгулярным рэйсам з медыцынскім суправаджэннем каштуе 5000 еўра. Такой сумы ў сям'і святара няма. Італьянская медыцынская страхоўка айца Андрэя не пакрывае транспартавання на радзіму, а беларускую страхоўку аформіць ужо немагчыма.

Беларусы, якія жывуць у Італіі, вырашылі сабраць патрэбную суму і просяць іншых неабыякавых людзей дапамагчы ім.

Ахвяраванні можна перавесці на картку:

4163 3401 4586 7649, тэрмін дзеяння да 05.21, уладальнік карткі CLAUSS ALICIA JESSICA.