"Цяпер 2020 год, а не Сярэднявечча": Ціханоўская выступіла з новым зваротам

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская праз ютуб-канал "Краіна для жыцця" выступіла з новым зваротам. Кандыдат у прэзідэнты пачала яго з асуджэння учорашніх затрыманняў раварыстаў:

"З болем у сэрцы мы ўчора чыталі навіны і глядзелі відэа, на якіх АМАП і вайскоўцы затрымлівалі раварыстаў. Мы просім улады апамятацца, мы просім іх зірнуць на каляндар: цяпер 2020 год, а не Сярэднявечча. Такія метады барацьбы з тым, хто не згодны, яны не тое непрымальныя, яны за гранню. Мы просім сілавыя структуры не выконваць злачынныя загады ".

Яна папрасіла "ўсіх прыхільнікаў пераменаў" прыйсці 9 жніўня на выбарчы ўчастак і прагаласаваць за яе: "Калі вы ўбачыце, што мы перамаглі — святкуйце нашу перамогу. Убачылі парушэнне — дзейнічайце па законе, выклікайце міліцыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі