Цягнібок прагназуе паўстанне байцоў "Беркута"

Лідар парламенцкай фракцыі "Свабода" Алег Цягнібок у аўторак заявіў, што Майдан будзе стаяць столькі, колькі запатрабуе палітычная сітуацыя, а вось сярод байцоў спецпадраздзялення "Беркут", галоўнай сілы падчас разгонаў апазіцыйных акцый, можа пачацца бунт.





Цягнібок нагадаў, што ўлады мусяць трымаць у Кіеве дзясяткі тысяч узброеных сілавікоў з розных рэгіёнаў Украіны. "Вы думаеце гэта для іх камфорт? — цытуе словы Алега Цягнібока news.liga.net. — Рана ці позна яны атрымаюць такі бунт сярод "беркутаўцаў", у якіх забралі мабільны тэлефон і яны не могуць з сем'ямі звязацца, якіх нармальна не кормяць, якія спяць проста на падлозе, якія тыднямі не мыюцца. Вы думаеце гэта не праблема для ўлады?".

 

Нагадаем, з 21 лістапада, калі ўкраінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС, ва Украіне працягваюцца масавыя акцыі пратэсту. Іх цэнтр — Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Лідары пратэстоўцаў — кіраўнікі апазіцыйных фракцый у Вярхоўнай Радзе Віталь Клічко, Арсень Яцанюк і Алег Цягнібок (на здымку). Галоўныя патрабаванні да ўлады — адстаўка ўраду, прызначэнне датэрміновых выбараў, вызваленне палітзняволеных.

Віталь Клічко выклікаў Віктара Януковіча на рынг (відэа)

 

Фота — ria.ru