ЦВК Украіны абвясціў, колькі галасоў набралі Парашэнка і Зяленскі

ЦВК Украіны абвясціў, колькі галасоў набралі Парашэнка і Зяленскі

Украінскі Цэнтрвыбаркам афіцыйна абвясціў вынікі галасавання ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Адпаведны пратакол зачытала старшыня ЦВК Таццяна Сліпачук на паседжанні 7 красавіка, паведамляе Громадське.

Паводле гэтых пратаколаў, Уладзімір Зяленскі набраў 30,24% галасоў, Пётр Парашэнка — 15,95% галасоў. У Юліі Цімашэнка 13,4%.

Паколькі ніводны з кандыдатаў не набраў болей за палову галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, то абвяшчаецца другі тур. Ён адбудзецца 21 красавіка. Туды праходзяць Зяленскі і Парашэнка.

Першы тур праходзіў у нядзелю, 31 сакавіка. Усяго ў выбарах прэзідэнта Украіны ўдзельнічала 39 кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі