ЦВК: У склад тэрытарыяльных выбаркамаў увайшлі 22 прадстаўнікі партый

ЦВК: У склад тэрытарыяльных выбаркамаў увайшлі 22 прадстаўнікі партый

У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій для працы на парламенцкіх выбарах увайшлі 22 прадстаўнікі палітычных партый, у склад акруговых — 195. Пра гэта паведаміла журналіста 29 чэрвеня ў Мінску старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Яромошына.

Па е інфармацыі, утворана сем тэрытарыяльных (абласныя і Мінская гарадская) і 110 акруговых выбарчых камісій. У склад тэрытарыяльных камісій вылучана 144 чалавекі, у кожную з камісій таксама ўвайшло па 13 чалавек.

У складзе акруговых камісій 17% дзяржслужачых, 5% грамадзян да 30 гадоў, 57,2% жанчын. 970 чалавек — прадстаўнікі грамадскіх аб’янанняў, з іх 195 — сябры палітычных партыяў.

Што да прадстаўніцтва канкрэтных партый, то па інфармацыі старшыні ЦВК 77 чалавек — сябры Камуністычнай партыі Беларусі, 42 — сябры Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. У склад акруговых камісій таксама ўвайшлі па 10 чалавек ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Партыі БНФ, чатыры прадстаўнікі Рэспубліканскай партым. 95 чалавек у камісія будуць прадстаўляць грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”, 225 — Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, 108 — “Белую Русь”, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі