ЦВК афіцыйна зняў Алега Гайдукевіча з перадвыбарнай гонкі

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама / Скрыншот з відэа​
Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама / Скрыншот з відэа​

ЦВК Беларусі афіцыйна зняў Алега Гайдукевіча з прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў заявіў, што больш не хоча ўдзельнічаць у выбарах, таму што "нельга дапусціць злому краіны". Сваіх прыхільнікаў ён заклікаў галасаваць за Аляксандра Лукашэнку.

"Законам не прадугледжаная працэдура адмены рэгістрацыі ініцыятыўных груп, — пракаментавала Лідзія Ярмошына. — Таму я прапаную прыняць да ведама заяву Алега Гайдукевіча і прызнаць непаўнамоцным рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы".

Пасля таго, як Гайдукевіч зняўся з выбараў, на прэзідэнцкае крэсла засталіся 14 прэтэндэнтаў, уключаючы цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі