Алег Гайдукевіч зняўся з выбараў

Алег Гайдукевіч зняўся з выбараў

Алег Гайдукевіч на прэс-канферэнцыі 26 траўня паведаміў, што здымаецца з прэзідэнцкіх выбараў.

"Я лічу сябе самым сур'ёзным палітыкам з усіх палітычных партый Беларусі. Для мяне прэзідэнцкія выбары — працэс, які павінен аб'яднаць краіну, а не раз'яднаць. У гэтай сітуацыі мае палітычныя амбіцыі саступаюць сітуацыі ў краіне", — заявіў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Пры гэтым Гайдукевіч падкрэсліў, што прыйшоў у палітыку ўсур'ёз і надоўга. 

Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў абавязкова прыйсці на выбарчыя часткі і прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку: "Я лічу, што нельга дапусціць злому краіны. Я заклікаю ўсіх пайсці на выбары і прагаласаваць за дзейнага прэзідэнта. Гэта не 2010 год, калі ЛДП знялася з выбараў, назваўшы іх цыркам. Я не магу быць прастытуткай, я буду адстойваць свае перакананні. Я лічу, што мы павінны адстаяць сваю краіну і пасля выбараў пачаць рэформы. Усе кандыдаты, якія засталіся, акрамя дзеючага прэзідэнта, усе яны выступаюць за злом краіны. Нам не патрэбны Парашэнка, нам не патрэбны былы чыноўнік, нам не патрэбныя тыя, хто бегае па вуліцах і прапануе адабраць і падзяліць. Мы не падтрымліваем рэвалюцыю, рэвалюцыя — заўсёды кроў. Дзеючы прэзідэнт — адзіны гарант адзінства краіны"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі