Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: загінулі чатыры жанчыны

Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: загінулі чатыры жанчыны

У амерыканскім горадзе Берлінгтон, штат Вашынгтон, 23 верасня адбылася страляніна, паведамляе ВВС. У выніку нападу загінулі чатыры жанчыны. Адзін мужчына цяжка паранены і ў крытычным стане дастаўлены ў бальніцу.

Наваколле гандлёвага цэнтра Cascade Mall ачапила паліцыя, ідуць пошукі меркаванага зламысніка. Нападнік пакінуў гандлёвы цэнтр да прыезду праваахоўнікаў.

Паліцыя схіляецца да версіі, што нападнік быў адзін. Улады штата апублікавалі фатаграфію падазраванага: гэта мужчына лацінаамерыканскай знешнасці ў шэрай вопратцы і ўзброены вінтоўкай.

Матывы атакі пакуль невядомыя. 

Cтраляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: загінулі чатыры жанчыны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі