The Cranberries вяртаюцца на сцэну

Ірландскі гурт The Cranberries плануе вярнуцца на сцэну з новым гастрольным турам па Амерыцы. Музыкі, якія не выступалі разам на працягу апошніх сямі гадоў, пакажуць гледачам новую праграму і выканаюць свае лепшыя хіты. На канцэртах The Cranberries плануюць выконваць таксама і матэрыял з другога сольнага альбому вакалісткі Далорэс О'Рыёрдан “No Baggage”, які выйшаў сёлета, 25 жніўня.

Першы канцэрт у межах тура адбудзецца ў лістападзе гэтага году, а на пачатку наступнага гурт дасць некалькі канцэртаў у Еўропе.

Запісваць новы студыйны альбом The Cranberries пакуль не збіраюцца.

lenta.ru

Фота: teemix.aufeminin.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі