Ціханоўская выступіла перад міністрамі замежных спраў ЕС

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з міністрамі замежных спраў ЕС / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза, паведамляе прэс-служба палітыка. Яе запрасіў Вярхоўны прадстаўнік па замежных адносінах ЕС Жазэп Барэль. У сустрэчы прынялі ўдзел 17 міністраў.

Па словах Барэля, міністры ЕС запрасілі Ціханоўскую, каб яна падзялілася інфармацыяй пра Беларусь. Еўрасаюз хоча зразумець ступень удзелу Беларусі ў вайне ва Украіне.

"Узровень уцягнутасці беларускага войска ў вайну ў Украіне нас вельмі турбуе. Відавочна, што яны даюць столькі дапамогі, колькі патрабуе Пуцін. Але пакуль няма сведчанняў аб прамым удзеле беларускіх войскаў", — перадае DW словы Барэля.

Ціханоўская ў свіам выступе заклікала Еўрасаюз змякчыць візавыя працэдуры для беларусаў, узмацніць адукацыйныя і культурныя абмены, падтрымку прыватнага бізнесу, не звязанага з рэжымам. Таксама яна прапанавала працягнуць супрацу з Беларуссю ў рамках Усходняга партнёрства і запрасіць Беларусь у Еўрапейскую палітычную супольнасць (праект, ініцыяваны Эмануэлем Макронам). Пры гэтым нашу краіну, на думку Ціханоўскай, павінны прадстаўляць прадстаўлялі дэмакратычныя сілы, а не мінскі рэжым.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.