Ціхановіча і Юзэфовіча не выклікалі па справе "Еўрабачання"

Да Аляксандра Ціхановіча і Януша Юзэфовіча не звярталіся ў сувязі з праверкай АБЭП на БТ, пра якую паведаміла "Комсомольская правда в Беларуси". Праверка датычыцца мэтавага выдаткоўваня грошай на падрыхтоўку беларускага ўдзельніка "Еўрабачання".
Аляксандр Ціхановіч у размове з Еўрарадыё выказаў меркаванне, што гэта ўнутраныя справы БТ. Калі пачалі праверку — хай правяраюць.

Аляксандр Ціхановіч: "Мяне ніхто не выклікаў. Гэтае пытанне не да мяне, а да супрацоўнікаў БТ, я ж не з'яўляюся штатным супрацоўнікам тэлебачання".

Януш Юзэфовіч пра праверку ўвогуле не чуў, але са свайго боку адзначыў, што беларуская каманда добра працавала на лідэра, але лідэра, на жаль, не было, таму ўсё згублена ўпустую.

Януш Юзэфовіч: "Я не чуў, і мне гэта не цікава ведаць, бо гэта вашы ўнутраныя справы. Са свайго боку я магу сказаць, што беларуская каманда ў Маскве працавала выдатна. Нават незалежна ад выніку, усе ведалі, што каманда самая актыўная. З-за гэтага таксама шкада, бо калі каманда працуе на лідэра, а лідэра няма, то можна сказаць, што праца ідзе ў пустую".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі