Ціхановіч: Шкада, што спеўны грузінскі народ не паўдзельнічае ў Еўрабачанні

Грузінскі гурт "Стэфане і 3G" прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў "Еўрабачанні" ў знак пратэсту супраць рашэння Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які ўгледзеў парушэнні ў конкурснай песні калектыву. 10 сакавіка арганізатары музычнага конкурсу запатрабавалі ад "Стэфане і 3G" да 16 сакавіка змяніць тэкст кампазіцыі "We Don’t Wanna Put In", у якім можна ўгледзець намёк на прэм'ер-міністра Расіі Ўладзіміра Пуціна, або абраць іншую песню. У адваротным выпадку грузінам пагражала дыскваліфікацыя, нагадвае АFP. Кіраўнік беларускага праекта “Еўрафэст” Аляксандр Ціхановіч выказаў засмучэнне ў сувязі з рашэннем грузінскага гурта.

“Шкада, што спеўны грузінскі народ не паўдзельнічае ў Еўрабачанні. Але ўмовы конкурсу – гэта ўмовы конкурсу, і парушаць іх нельга. Мяркую, што можна было б знайсці нейкае рашэнне для таго, каб усё ж такі застацца сярод удзельнікаў. Але грузінскі гурт, відаць, палічыў гэта непрыймальным”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі