Вы тут

Ціханоўскі заявіў, што 900 тысяч долараў яму падкінулі

У гродзенскім судзе Ціханоўскі прысутнічаў па відэасувязі / spring96.org

Сяргей Ціханоўскі заявіў, што 900 тысяч долараў яму на лецішча падкінулі. Палітвязень, які знаходзіцца за кратамі з 29 траўня, паспеў выказацца ў перапынку паміж паседжаннямі суду. У сераду ў Гродне ён быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі падчас затрымання. У гродзенскім судзе Ціханоўскі прысутнічаў па відэасувязі — яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1 у Мінску, абвінавачваюць ужо па трох артыкулах КК.

Сілавікі знайшлі грошы на лецішчы 4 чэрвеня. Сяргей Ціханоўскі быў у ізаляцыі і не мог пракаментаваць "знаходку". 1 ліпеня ў перапынку паміж паседжаннямі суду яму гэта ўдалося.  

"Сяргей, што вы скажаце наконт грошай, якія знайшлі ў вас дома?", — спытаўся хтосьці з прысутных у зале.

"[Старшыня КДБ Валерый] Вакульчык падкінуў...", — агучыў сваю версію палітвязень.

Раней правакацыяй назвала знойдзеныя грошы і жонка Ціханоўскага, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.