Вы тут

Ціханоўская заклікала кампанію Yara дапамагчы страйкоўцам "Беларуськалію"

Ціханоўская заклікала нарвежскую кампанію Yara дапамагчы страйкоўцам "Беларуськалію" / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская напісала ліст гендырэктару нарвежскай кампаніі Yara International Тору Суэйну Холзетэру. Гэта найбуйнейшы замежны партнёр "Беларуськалію".

Раней нарвежскай кампанія асудзіла ўціск правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі. Сітуацыю ў Беларусі нарвежцы называлі непрымальнай. У верасні дэлегацыя Yara аведвала Салігорск.

Ціханоўская падзякавала кіраўніцтву нарвежскай кампаніі за пазіцыю супраць гвалту, у падтрымку народа Беларусі і страйкоўцаў на "Беларуськаліі". Пры гэтым яна згадала, што ўзровень рэпрэсіяў павялічваецца, нягледзячы на спробы Yara наладзіць дыялог з топ-менеджментам "Беларуськалію". Кіраўніцтва беларускага прадпрыемства працягвае запалохваць рабочых, таму Ціханоўская прапаноўвае Yara прыпыніць або перагледзець кантракт з беларускім партнёрам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.