Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыяла Тадэвуша Касцюшкі

Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыяла Тадэвуша Касцюшкі

Святлана Ціханоўская разам з амбасадарам ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, амбасадарамі Літвы і Польшчы ўсклала кветкі да мемарыяла нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі ў Вашынгтоне.

"Як і Касцюшка, беларусы клапоцяцца пра свабоду будучага пакалення і пішуць гісторыю, цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба. — Я ўпэўненая, што гэта будзе гісторыя пра тое, як жаданне свабоды перамагло рэжым".

Таксама разам з амбасадарам Украіны ў ЗША Аксанай Маркаравай Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыяла ахвярам Галадамору і мемарыяла ахвяр камунізму.

"Калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць скрадзенага шанцу вырвацца на волю, рэжым развязаў рэпрэсіі, — гаварыла палітык. — Нягледзячы на гэта, беларусы змагаюцца. Любоў да свабоды апынецца мацней турмы, сцены якой абавязкова абрынуцца".

Ціханоўская ўсклала кветкі да мемарыяла Тадэвуша Касцюшкі
@tsikhanouskaya

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі