Вы тут

Ціханоўская ў Лідзе папрасіла міліцыянтаў не выконваць злачынныя загады

Мітынг у Лідзе / t.me/strana_official

Некалькі соцень чалавек прыйшлі ў Лідзе на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай

У сваёй прамове кандыдатка ў прэзідэнты звярнулася да пенсіянераў, міліцыянтаў і дзяржаўных службоўцаў, перадае Радыё "Свабода". Пенсіянерам Ціханоўская паабяцала мір і павелічэнне пенсій. Па яе словах, пенсіі пры наступным прэзідэнце працягнуць выплочвацца, бо плаціць іх не Аляксандр Лукашэнка

Таксама Ціханоўская папрасіла міліцыянтаў не выконваць злачынныя загады. Яна нагадала, што пры вяртанні дадому яны становяцца звычайнымі людзьмі.

Звяртаючыся да службоўцаў, кандыдатка папрасіла іх не баяцца выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю і не займацца фальсіфікацыямі выбараў.

Дарэчы, пасля мітынгу ў Лідзе былі затрыманыя журналісты тэлеканала "Белсат" Галіна Абакунчык і Уладзімір Лунёў

Перад гэтым Ціханоўская ладзіла сустрэчу з выбарцамі ў Маладзечне. На яе прыйшлі каля дзвюх тысяч чалавек. Пасля мітынгу, як паведамляла Еўрарадыё, міліцыя затрымала чатырох журналістаў, у тым ліку здымачную групу тэлеканала "Белсат". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.