Ціхан і Дзевятоўскі дыскваліфікаваныя, апошні - пажыццёва

Срэбраны і бронзавы прызёры Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў кіданні молата, беларусы Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан паводле рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта дыскваліфікаваныя за станоўчыя допінг-пробы. Ціхан дыскваліфікаваны на два гады, а Дзевятоўскі пажыццёва, бо раней яго ўжо каралі за ўжыванне допінгу. Інфармацыя пра гэта змешчаная на афіцыйным сайце Міжнароднага Алімпійскага камітэта.  Як паведамляе "Інтэрфакс", у Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Нагадаем, у крыві малатабойцаў было выяўленае значнае перавышэнне ўзроўню тэстастэрону. Ціхан і Дзевятоўскі, якія давалі тлумачэнні спецыяльнай камісіі, свае віны не прызналі.

Цяпер беларускія спартсмены мусяць вярнуць ўзнагароды, атрыманыя на Алімпіядзе ў Пекіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі