Ці ёсць вынік ад міжнародных сустрэч Святланы Ціханоўскай?

Ці ёсць вынік ад міжнародных сустрэч Святланы Ціханоўскай?

За два няпоўныя месяцы Святлана Ціханоўская мела шмат сустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕС і ЗША. І падчас кожнай сустрэчы яна чула не толькі словы падтрымкі, але і канкрэтныя прапановы па дапамозе ў дэмакратызацыі Беларусі. Так, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў паспрыяць дыялогу паміж беларускай уладай і грамадзянскай супольнасцю.


Якую моц маюць абяцанні, што даюць Святлане Ціханоўскай замежныя палітыкі і чыноўнікі? Хто і як складае графік замежных паездак і сустрэч Ціханоўскай? Які яе статус падчас такіх сустрэч?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца па міжнародных пытаннях Святланы Ціханоўскай медыяэксперт Франак Вячорка.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі