Ці ўратуе эканоміку кіраванне “ў ручным рэжыме” — эфір з Львоўскім

Леў Львоўскі / фота з архіва

Леў Львоўскі / фота з архіва

Беларускі рэжым і ў прыватнасці яго нязменны кіраўнік ніколі не былі прыхільнікамі сапраўды рынкавай эканомікі. І гэта стварала пагрозу таго, што пад ціскам санкцый і выкліканай вайной нестабільнасцю эканоміка “ляжа”, а ўзровень жыцця моцна зменшыцца. Каб гэтага не сталася, рэжым пайшоў шляхам камандна-адміністрацыйным, загадваючы коштам “стаяць”, а інфляцыі не расці.

Чаму рэжым ізноўку вырашыў вярнуцца да “ручнога кіравання” эканомікай і ці робіцца тое ж з курсам долара? Чым небяспечнае паглыбленне эканамічных сувязяў з Расіяй і ці заменяць іх сувязі з Афрыкай? Ці дапамогуць ваенныя заказы ўратаваць эканоміку ў новым годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі