Ці трэба баяцца, што ў нас можа быць так, “як ва Украіне”?

Ці трэба баяцца, што ў нас можа быць так, “як ва Украіне”?

Нягледзячы на вайну на ўсходзе краіны, складанасці ў эканоміцы і шматлікія сацыяльныя праблемы, Украіна працягвае праводзіць шматлікія рэформы ў розных сферах: ад медыцыны і адукацыі да антыкарупцыйнай і вайсковай рэформ.

Ці ёсць у гэтым спісе рэформ хоць адна, якую ўжо зараз можна лічыць паспяховай? Дэцэнтралізацыя – што гэта такое і чаму гэта ўкраінская рэформа мясцовага самакіравання выгадная Беларусі? Ці не баіцца цэнтральная ўлада дзяліцца паўнамоцтвамі з рэгіёнамі? Чым можа быць карысны Беларусі ўкраінскі вопыт рэформ? Ці давяраюць жыхары памежных рэгіёнаў Украіны сваёй паўночнай суседцы Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт па мясцовым развіцці і дэцэнтралізацыі, экс-мэр горада Нецішына Хмяльніцкай вобласці Украіны, заснавальніца валанцёрскай праграмы “Майдан. Медыкі”, ветэран Антытэрарыстычнай аперацыі, кавалер ордэна “За мужнасць” Вольга Амельчук.

Экс-мэр горада Нецішына Хмяльніцкай вобласці Украіны - Вольга Амельчук.

Слухаць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі