Ці шмат у Беларусі паспяховых культурніцкіх праектаў і ініцыятыў?

Ці шмат у Беларусі паспяховых культурніцкіх праектаў і ініцыятыў?

26 траўня ў кавярні “Грай” пройдзе фестываль пад назвай “Паспяховы фэст” — моладзевае свята беларускай культуры і мовы. Мэта яго — паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы. Апроч таго, у межах фэста праект “Беларускамоўныя” правядзе сустрэчу з такімі выбітнымі асобамі, як Віталь Гуркоў, Франак Вячорка, Сяргей Будкін. Арганізатарамі выступаюць "Арт Сядзіба", Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія "Будзьма беларусамі!", ПЭН-цэнтр і SAY.BY

Ці шмат у Беларусі сапраўды паспяховых і, галоўнае, беларускамоўных праектаў і ініцыятыў? Ці знаходзяць яны водгук у шараговых беларусаў? Калі праект культурніцкі паспяховы, то ці азначае гэта, што ён яшчэ і прыбытковы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік "Арт-сядзібы" Алесь Снег і каардынатар праекту “Беларускамоўныя” Бася Пучынская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі