Вы тут

Ці патрэбныя беларусам сёння новыя партыі?

Уладзімір Янчук і Максім Баграцоў / Еўрарадыё

На фоне штодзённых навінаў пра ўсё новыя затрыманні і прысуды за ўдзел у вулічных пратэстах, за нацыянальную сімволіку ці каментар у сацсетках жаданне пэўных палітыкаў стварыць сваю партыю выглядае досыць… нясвоечасовым, скажам так. І выклікае шмат крытыкі. Пры тым што ніхто з крытыкаў саму неабходнасць партыйнага будаўніцтва і аб’яднання аднадумцаў у палітычныя структуры не адмаўляе.

Ці час распачынаць партыйнае будаўніцтва менавіта зараз? Ці не стануць гэтыя ініцыятывы прычынай раз’яднання беларускага грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць сябра штаба Віктара Бабарыкі, сябра Каардынацыйнай рады і каманды па стварэнні партыі "Разам" Максім Баграцоў і прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.