Вы тут

Ці можа грамадская актыўнасць пераламаць пазіцыю чыноўнікаў?

Насця Машчава і Артур Фінькевіч / Еўрарадыё

Самы стары сметнік Мінска “Прудзішча” спыняе сваё існаванне — з 1 жніўня ён больш не будзе “функцыянаваць”. Прасцей кажучы, яго нарэшце закрываюць. Нягледзячы на тое, што сталічныя чыноўнікі доўга супраціўляліся гэтаму патрабаванню жыхароў Лошыцы і іншых блізкіх да гэтай звалкі мікрараёнаў.

Чаму сталічныя чыноўнікі вырашылі пайсці на такі крок і закрыць сметнік? Якія галоўныя перашкоды стаялі на шляху ініцыятараў закрыцця “Прудзішча”? Што дапамагала не здавацца і працягваць адстойваць свае патрабаванні? Чаму вучыць гісторыя з закрыццём “Прудзішча”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскія актывісты Артур Фінькевіч і Насця Машчава.