Вы тут

Ці дапусцяць беларускіх тэнісістаў да турніру ў Рыме, вырашыць урад Італіі

Тэнісны турнір у Рыме пройдзе ў пачатку мая / Ілюстрацыйнае фота​ pixabay.com

Пытанне, ці змогуць беларускія і расійскія спартсмены паўдзельнічаць у тэнісным турніры ў Рыме, застаецца адкрытым. Рашэнне будзе прымаць урад Італіі, заявіў кіраўнік Алімпійскага камітэта Італіі Джавані Малага.

"Пытанне вывучаецца, сітуацыя ацэненая, будзе зроблены найлепшы выбар для краіны", — цытуе Малага выданне Corriere della Sera.

Нагадаем, раней выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) рэкамендаваў усім спартыўным федэрацыям адмовіцца ад запрашэння расіянаў і беларусаў. Арганізатары Уімблдона раней заявілі, што прынялі пастанову не дапускаць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны.

Тэнісны турнір у Рыме пройдзе з 2 па 15 мая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.