Вы тут

Ці чакаюць беларускіх вытворцаў на заходніх рынках і ў ЗША?

Уладзімір Карагін / www.facebook.com/V.Karyagin

На мінулым тыдні дэлегацыя Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва наведвала ЗША, дзе паўдзельнічала ў рабоце Форуму па біятэхналогіях, медыцыне, ІТ.

Наколькі паспяховым быў візіт прадстаўнікоў беларускага бізнесу і прамысловасці ў ЗША і ці чакаюць нас там з нашымі таварамі і прапановамі? Ці выказваюць замежныя інвестары цікавасць да супрацы з беларусамі і ў Беларусі? Ці можа заходні кірунак і ў прыватнасці ЗША пераадолець скіраванасць на расійскі рынак? Як беларускія прадпрымальнікі ставяцца да перспектывы паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі і магчымасці ўвядзення адзінай валюты?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін.