Чыстыя прыбыткі "Беларуськалія" за год знізіліся ў пяць разоў

Чыстыя прыбыткі "Беларуськалія" за год знізіліся ў пяць разоў

За 2016 год чысты прыбытак Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода знізіўся на 53%, перадае Радыё "Свабода". Чысты прыбытак склаў 164,68 млн рублёў. Пры гэтым выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 8% — да 4,5 млрд рублёў, а сабекошт прадукцыі вырас на 16,7%.

У другога нафтаперапрацоўчага гіганта — "Нафтана" чысты прыбытак за мінулы год вырас больш як на траціну. Але пры гэтым ён склаў толькі 6,33 млн рублёў пры выручцы ў 4,9 млрд рублёў.

У "Беларуськалія" летась чыстыя прыбыткі абваліліся ў пяць разоў — 217,2 млн рублёў супраць 1,126 млрд у 2015-м. Выручка знізілася на 20% — да 868,4 млн рублёў.

Таксама ў пяць разоў (да 540 тысяч рублёў) знізіліся чыстыя прыбыткі за год у "Белшыны", хаця выручка вырасла на 15% (да 671,35 млн рублёў).

На гэтым фоне добра выглядае БелАЗ. Чысты прыбытак завода вырас у чатыры разы — да 8 млн рублёў. Выручка ад прадукцыі павялічылася на 22,6% — да 846,6 млн рублёў, на столькі ж вырас і сабекошт прадукцыі.

Беларускі металургічны завод завяршыў год без стратаў, хаця яго чысты прыбытак склаў толькі 39 тысяч рублёў. Прыбытак ад прадукцыі склаў 28,2 млн рублёў. За мінулы год БМЗ атрымаў 240 млн долараў дзяржаўнай падтрымкі, сёлета атрымае яшчэ каля 16 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі