“Чырвоны крыж” раздасць гамяльчанам прэзерватывы і “валянцінкі”

Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў межах праекта "Моладзь супраць ВІЧ/СНІД" і напярэдадні Дня святога Валянціна праводзіць акцыю "Абаронім каханне!".
Як паведамілі ў абласным аддзяленні арганізацыі, 14 лютага перад цэнтральным уваходам ва універмаг "Гомель" валанцёры ў майках з лагатыпамі Чырвонага Крыжа будуць распаўсюджваць сярод прахожых інфармацыйныя матэрыялы і тлумачыць мэту кампаніі.

Кожны ўдзельнік акцыі атрымае ў падарунак паштоўку-"валянцінку" з прэзерватывам, у якой называюцца пяць прычын неабходнасці яго выкарыстання, і паветраны шарык.

Мэта акцыі, паводле слоў арганізатараў, — актыўнае ўцягванне маладых людзей у дзейнасць па прафілактыцы ВІЧ/СНІД.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі