Чыноўнікі збілі дзяўчыну, якая зняла, як яны кралі капусту

Пра здарэнне піша nn.by са спасылкай на праваабаронцу Таццяну Равяку. Па яе словах, у Смалявічах маладая дзяўчына (спецыяліст) спрабавала спыніць крадзеж, сфатаграфавала злодзеяў. У адказ чатыры мужчыны пачалі збіваць дзяўчыну і нават пагражалі забіць.

Калі дзяўчына трапіла ў лякарню, медыкі выклікалі міліцыю. "Прыехала прадстаўніца Следчага камітэта, распытала, паглядзела ацалелыя здымкі, на якіх пазнала каго трэба, і параіла замяць справу. І цяпер пабітая, зняважаная, запалоханая дзяўчына баіцца нават агучыць гэта. А злачынцы — прыкрытыя, нічога не баяцца", — піша Равяка.

Журналісты высветлілі, што дзяўчына дагэтуль знаходзіцца ў лякарні. Але размаўляць з журналістамі яна не захацела. 

Версія другога боку, на жаль, невядомая.

На фота nn.by — тыя самыя мужчыны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі