Чыноўнікі МАРГ патлумачылі, чаму ў крамах з'явіліся пустыя паліцы

Пустыя паліцы ў краме / KlavdiyaV, Shutterstock, ілюстрацыйнае фота
Пустыя паліцы ў краме / KlavdiyaV, Shutterstock, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала праблемы з таварамі ў крамах.

"Што тычыцца асартыменту тавараў, месцамі ўзнікаюць пэўныя складанасці. Сістэмнай прычыны тут няма, у кожнага яна свая. Камусьці спатрэбіўся час, каб перабудавацца. Напрыклад, у нехарчовым сегменце ў адной з буйных гандлёвых сетак быў па пэўных пазіцыях бедны асартымент. Прычына ў тым, што суб'ект гаспадарання не паспеў пераацаніць некаторыя пазіцыі", — заявіў у каментары БЕЛТА намеснік міністра Андрэй Картун.

Па яго словах, праблем з таварамі на складах няма — там запас на тры-чатыры месяцы. Як толькі пераацэнка завяршаецца, тавары трапляюць у продаж.

Гэтыя праблемы ў гандлі пачаліся пасля таго, як у кастрычніку Аляксандр Лукашэнка забараніў павышаць цэны. А пазней урад прыняў пастанову №713, якая ўводзіла рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка.

Андрэй Картун прызнаў, што ў рэгіёнах ёсць праблемы з выкананнем урадавай пастановы, таму чыноўнікі тлумачаць яе гандлярам: "Ужо па другім коле ідзем па кожнай вобласці, вядзем дыялог. Пастанова жывая, эвалюцыйная, мы будзем шліфаваць нейкія няроўнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі