Чыноўнік на чужым службовым аўто парушаў правілы дарожнага руху

Як паведамляе БелаПАН, пракуратура Магілёўскай вобласці пачала крымінальную справу на аднаго з намеснікаў старшыні райвыканкама за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.



Чыноўнік выкарыстоўваў у асабістых мэтах службовы аўтамабіль іншай арганізацыі. На гэтым аўто ён парушыў правілы дарожнага руху. Жадаючы схаваць гэты факт, ён загадаў даць у ДАІ заведама ілжывыя звесткі, што аўтамабілем кіраваў іншы чалавек. У выніку невінаватага незаконна аштрафавалі.



Працягваючы незаконна выкарыстоўваць аўтамабіль, чыноўнік стаў удзельнікам аўтааварыі, у якім аўто атрымала механічныя пашкоджанні. Каб не плаціць за рамонт машыны, ён загадаў падначаленым арганізаваць рамонт за сродкі дзяржаўнай арганізацыі.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі