Вы тут

Чым для Беларусі небяспечны канфлікт у Азоўскім моры

Фота: focus.ua

Афіцыйны Мінск адрэагаваў на расійска-украінскі канфлікт у Азоўскім моры ў лепшых традыцыях заходніх дыпламатаў — выказаў з гэтай нагоды “заклапочанасць і занепакоенасць”. І амаль адначасова з падзеямі на моры і ў Керчаскім праліве беларускія ваенныя датэрмінова атрымліваюць ад Расіі батарэю ракетных комплексаў “ТОР-М2”.

Чым канфлікт у Керчанскім праліве, праз які расійскія маракі адмаўляюцца прапускаць украінскія караблі, небяспечны для Беларусі? Чаму Мінск так асцярожна адрэагаваў на абвастрэнне расійска-украінскіх адносін? Як такая пазіцыя паўплывае на адносіны Мінска з Масквой і Кіевам? Навошта нам расійскія ракетныя комплексы?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

 

У студыі Еўрарадыё - кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.