Вы тут

Чым адметны сёлетні “Ракаўскі фэст” у “сталіцы кантрабандыстаў”?

Юлія Мякінка

25 жніўня ў Ракаве пройдзе традыцыйны “Ракаўскі фэст”. Апісаны ў кнігах знакамітага Сяргея Пясецкага, адлюстраваны ў песнях “Народнага альбома” Ракаў сёлета прыме надзвычай шмат гасцей з розных краін свету. Адпаведна, арганізатары фэсту падрыхтавалі шмат цікавостак і сюрпрызаў.

Чым адметны сёлетні “Ракаўскі фэст”? Чаму на фэсце асаблівая ўвага – да яўрэйскай культуры? Як арганізатары фэсту вырашылі расказаць наведвальнікам гісторыю гэтага “цэнтра кантрабандыстаў”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аргкамітэта з беларускага боку каардынатарка “Ракаўскага фэсту” Юлія Мякінка.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!