Цягнікі на ўчастку Мінск-Асіповічы ішлі са спазненнем

Электрацягнік / @belrw_official
Электрацягнік / @belrw_official

На ўчастку Мінск-Асіповічы ўзнікла затрымка цягнікоў. Час спазнення складаў ад 30 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін, распавялі на Беларускай чыгунцы. Што адбылося, там не ўдакладнілі, сказалі толькі, што адхіленні ад графіка руху пасажырскіх цягнікоў адбылося "з тэхнічных прычын".

Там таксама запэўнілі, што "Беларуская чыгунка прымае ўсе неабходныя меры па забеспячэнні дастаўкі пасажыраў да месца прызначэння і аднаўленню графіка руху цягнікоў". Удакладніць інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна па тэлефоне 105.

Праз некалькі гадзін у адміністрацыі Беларускай чыгункі паведамілі, што "графік руху пасажырскіх цягнікоў адноўлены". І ўсе саставы ўжо ідуць па раскладзе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі