Вы тут

Чвэрць насельніцтва планеты знаходзіцца на каранціне

У аэрапорце ў Санцьяга / Reuters

Колькасць ахвяр каранавіруса на раніцу 26 сакавіка перавысіла 21 тысячу чалавек. Найбольш людзей памерла ў Італіі — 7 503, у Іспаніі — 3 647 (за суткі там памерлі 738 чалавек). У ЗША за суткі колькасць ахвяр перавысіла тысячу чалавек.

Заразілася каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 471,5 тысячы чалавек: у Кітаі — больш за 81 тысячу, у Італіі — каля 74 тысяч, у ЗША — 69 тысяч, у Іспаніі — 49,5 тысячы, у Германіі — больш за 37 тысяч чалавек. На ўчорашні дзень у Беларусі налічвалася 86 выпадкаў заражэння.

У Вялікабрытаніі за суткі колькасць заражаных павялічылася на амаль 1,5 тысячы. Сярод іх апынуўся нават прынц Чарльз. Францыя з-за каранавіруса вырашыла вывесці свае войскі з Ірака. Улады Ізраіля могуць увесці поўную блакаду з мэтай спынення распаўсюду каранавіруса, калі цяперашнія захады не дадуць выніку. У Італіі стала больш жорсткім пакаранне за парушэнне правіл каранціну — ад некалькіх тысяч еўра штрафу да пяці гадоў турмы. Чвэрць насельніцтва планеты знаходзіцца на каранціне, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.