У прынца Чарльза выявілі каранавірус

У прынца Чарльза выявілі каранавірус

У прынца Уэльскага Чарльза выявілі каранавірус. Ён здаў тэст і атрымаў станоўчы вынік. Гаворка ідзе пра слабыя сімптомы каранафіруснай інфекцыі COVID-19. Высветліць, пры якіх абставінах адбылося заражэнне, немагчыма, паколькі прынц удзельнічаў у шматлікіх публічных мерапрыемствах, паведамляе sky.com.

Прынцу Чарльзу 71 год. Ён самаізаляваўся разам з жонкай у Шатландыі. Жонка, герцагіня Карнуольская Каміла, таксама здала тэст на каранавірус, але ён адмоўны.

У Вялікабрытаніі налічваецца больш за 8 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, 422 чалавекі памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі